Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.11.19

Літаратурная гадзіна "Рака памяці", прысвечаная 70-годдзю Віктара Супрунчука

  29 лістапада Пунько святлана Мікалаеўна, бібліятэкар Стрыгінскай сельскай бібліятэкі правяла для вучняў школы  літаратурную гадзіну "Рака памяці", прысвечаную 70-годдзю Віктара Супрунчука.
    Як гаворыць сам пісьменнік "У кожнага ёсць свая рака памяці".
  Бібліятэкар запрасіла ўсіх павандраваць па той шырокай кніжнай рацэ, якая льецца тысячамі друкаваных старонак твораў пісьменніка- празаіка Віктава Супрунчука, лаўрэата прэміі імя Івана Мележа, а для чытачоў бібліятэк Бярозаўшчыны проста таленавітага земляка, мастака слова, які ўносіць у літаратурную скарбонку беларускай прозы мноства яскравых запамінальных вобразаў. Бібліятэкарам была падрыхтавана прэзентацыя па гісторыі лёсу і па творчасці Віктара Пятровіча. Была аформлена кніжная выстава "З ракі маёй памяці" .