Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

История деревни Стригинь

ГІСТОРЫЯ ВЕСКІ СТРЫГІНЬ

            Вёска Стрыгінь - цэнтр Стрыгінскага сельскага Савета,знаходзіцца за 8 км ад г.Бярозы,14 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

           У пачатку 19-га стагоддзя - вёска у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1817 годзе ў вёсцы была пабудавана драўляная царква Іаана Багаслова,помнік народнага дойлідства,побач з царквой - званіца на двух слупах.

           У 1886 годзе - сяло ў Пескаўскай воласці,52 двары,598 жыхароў,царква,піцейны дом.

         Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы 145 двароў,943 жыхары,царква,хлебазапасны магазін,царкоўнапрыходская школа граматы,кузня, два ветраныя млыны. Побач з вёскай сядзіба ( 1 двор, 9 жыхароў).

         У 1905 годзе ў вёсцы 1058 жыхароў, у сядзібе 5 жыхароў.

         З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі.

         З лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года - войскамі Польшчы.

         З 1921 года вёска ў складзе Польшчы. З 1924 года - у Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства, 183 будынкі, 1016 жыхароў.

         У 20-я гг. ХХ стагоддзя тут была створана ячэйка КПЗБ.

         З 1939 г. вёска ў складзе БССР. з 1940 г. вёска Стрыгінь у Совінскім с/с,246 двароў,1495 жыхароў.

         У 1941-1944 гг. Стрыгінь акупіравана нямецкімі захопнікамі. Над вёскай у паветраным баі супраць акупантаў 24.06.1941 г. загінуў намеснік эскадрыллі 96-га бамбардзіровачнага авіяпалка Антон Васільевіч Пятроў. Пахаваны на вясковых могілках, дзе ў 1966 г. на магіле пастаўлены абеліск. Партызанскім атрадам №112 (камандзір А.П.Чарткоў) у снежні 1942 г. разгромлены паліцэйскі ўчастак. У памяць аб гэтым на будынку старой школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. З 12 па 16 ліпеня 1944 г. у вёсцы знаходзіўся камандны пункт 48-й гвардзейскай стралковай дывізіі,адкуль камандзір дывізіі Г.М.Корчыкаў кіраваў баямі па вызваленні г.Бярозы. У гонар аб гэтым на будынку Дома культуры ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Акупанты загубілі 19 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 53 воіны-землякі. Ва ўшанаванне памяці 114 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў вайну, у 1985 г. каля могілак пастаўлены помнік.

       У верасні 1949 г. у вёсцы быў створаны калгас імя Кірава. 25 чэрвеня 1951 г. значна ўзбуйнены, аб'яднаў 4 населеныя пункты - Стрыгінь, Навое, Совіна, Галавіцкія.

       З 16.07.1954 вёска - цэнтр Стрыгінскага с/с і калгаса імя Кірава. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 240 гаспадарак, 986 жыхароў.

       У 1970 г. - 1436 жыхароў, дзейнічаюць сярэдняя школа,дзіцячы сад,фельчарска-акушэрскі пункт,магазін,Дом культуры.

       З 1 сакавіка 2002 года да Стрыгінскага сельсавета далучаны былы Высокаўскі с/с. У склад Стрыгінскага с/с уваходзіць 8 населеных пунктаў: вёскі Стрыгінь, Навое, Совіна, Галавіцкія, Высокае, Мастыкі, Перасудавічы, Пузі.

       У 2007 г. вёска Стрыгінь газіфікавана.

       На 1 верасня 2008 г. на тэрыторыі сельсавета пражывала 1640 чалавек, сярод якіх 175 дзяцей,645 чалавек працаздольнага ўзросту. У весцы Стрыгінь налічваецца 323 двары, 744 жыхары, з якіх 127 дзяцей, 386 чалавек працаздольнага ўзросту, 231 пенсіянер.

     На 13.10.2014 года на тэрыторыі Стрыгінскага с/с пражываюць 1358 жыхары. У вёсцы Стрыгінь налічваецца 303 двароў, 695 жыхароў. Сельскагаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе ААТ "Бярозаўская машынна-тэхналагічная станцыя".

     Сярод аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння - адміністрацыйны будынак сельскага Савета, аддзяленне "Стрыгінь" ААТ "Бярозаўская МТС", сярэдняя школа, у якой вучыцца 84 школьніка, працуе 19 настаўнікау, яслi-сад в. Стрыгiнь (выхоўваецца 25 дзяцей), аддзяленне паштовай сувязі, ФАП, два магазіны, бар “Вiзiт”, Дом культуры, бібліятэка, баня, камбінат бытавога абслугоўвання.

     У пойме ракі Ясельда размешчаны прыродна-экалагічны заказнік "Спораўскі", на тэрыторыі якога гняздзіцца адна з самых вядомых птушак Беларусі - вяртлявая чарацянка. На арандаваным СТАА "Бярозатур" вадаёме "Навое" адкрыты месцы для адпачынку на прыродзе і рыбнай лоўлі.