Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Традыцыйны касцюм нашай мясцовасці

Традыцыйны касцюм з'яўляецца своеасаблівай візітнай карткай беларусаў. Разам з мовай ён лічыцца найважнейшай этнічнайпрыкметай і яскрава адлюстроўвае характар народа,узровень яго духоўнага і матэрыяльнага жыцця.

            Народная этыка рэгламентавала пэўныя нормы жыцця, якія датычыліся і касцюма. Напрыклад, для мужчын лічылася непрыстойным выйсці за парог сваёй хаты, не падперазаўшыся поясам. Замужнім жанчынам забаранялася быць без фартуха і галаўнога ўбору,які б не закрываў усе валасы. Нельга было пакідаць адкрытымі і такія часткі цела, як шыя, локці, калені. Гэта вызначала асноўныя састаўныя часткі традыцыйнага касцюма і іх форму.

            Вобразамі сівой даўніны павявае ад касцюма на наступным здымку.

            На здымку фатографа Юзэфа Шыманчыка - Агафія Васільеўна Мшар, якая нарадзілася ў 1893 годзе. Яна была жонкай Марціна Іванавіча Мшара, пражыла доўгае жыццё, памерла ў 1967 годзе.

            Перад намі босая жанчына ў святочным адзенні на фоне пакрытай саломай хаты. Яна апранута ў ільняную сарочку з доўгімі рукавамі і шчыльным адкладным каўняром. Рукавы сарочкі аздоблены вышытымі ўзорамі, якія ўласцівыя для нашай мясцовасці. Яркай адметнасцю касцюма з'яўляюцца спадніца-папярэчка і фартух, аздоблены папярэчным арнаментам і карункамі.

            На галаве жанчыны - каптур (галаўны ўбор у выглядзе хусткі з тонкага палатна). Па здымку можна прасачыць, што для касцюма характэрны пераважанне белага колеру і далікатная стрыманасць арнаментальнай аздобы, якая ў асноўным складаецца з папярэчных палосак.

            У свой час фатограф Юэф Шыманчык, чалавек-легенда з Косава, які зрабіў усё магчымае, каб спыніць імгненне хуткабежнага жыцця, падарыў здымкі Агафіі Васільеўне і сям'і У.С. і К.В.Мшар. Цікава тое,што сям'ю Мшар ён фатаграфаваў у Косава, тады як А.В.Мшар была знята ў Стрыгіні каля свайго дома.