Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

СЯМЕЙНАЕ БАГАЦЦЕ

Марыя Васільеўна і Антон Сямёнавіч Папко ў моцным сямейным саюзе пражылі паўстагоддзя.Гэта цудоўная сям'я выгадавала і выхавала 11 дзяцей. І якіх дзяцей! Добрых, уважлівых, дапытлівых і таленавітых.

Марыя Васільеўна і Антон Сямёнавіч вялі сваіх дзяцей па жыцці з бацькоўскім клопатам і пяшчотай, прывіваючы ім любоў да працы, да роднай зямлі, да сваёй Бацькаўшчыны.

Вядома, няпроста было накарміць, апрануць, абуць столькі дзяцей, дапамагчы выбраць дастойную дарогу ў жыцці. Але сям'я Папко старалася прывіваць ім любоў да ведаў у школе, выхоўвала сваіх дзяцей асабістым прыкладам у працы.

Нягледзячы на інваліднасць Антона Сямёнавіча, бацькі працавалі па меры сваіх сіл у калгасе, трымалі каня, што было вялікай падтрымкай у сваёй гаспадарцы. А яшчэ бацька быў удачлівым паляўнічым, заўзятым рыбаком, выдатным таксідэрмістам. Сам навучыўся вырабляць чучалы птушак і жывёл, якія да гэтай пары збераглі форму, і ў многіх аматараў - паляўнічых захоўваюцца як сувеніры. Ён пчаляр, і працалюбівыя пчолы адказваюць на клопат гаспадара духмяным мёдам.

У маці Марыі Васільеўны свае заслугі. Яна была надзвычай добрым і ласкавым чалавекам, цудоўнай гаспадыняй. Ва ўтульным доме для дружнай і багатай сям'і заўсёды хапала месца. Святое прызначэнне жанчыны на Зямлі - мацярынства. Марыя Васільеўна подзвігу мацярынства прысвяціла ўсё сваё жыццё. За выхаванне сваіх дзяцей яна ўзнагароджана ордэнам " Маці-гераіня".

Разважлівыя бацькі былі задаволены тым, што мелі. У сям'і раслі здаровыя, разумныя і прыгожыя дзеці. Яны радавалі бацькоў вучобай і паводзінамі, умелі клапаціцца адзін аб другім. У адносінах заўсёды панавалі любоў і павага да бацькоў, узаемнае разуменне. А гэта самае галоўнае багацце, чым могуць ганарыцца бацькі. У дзень свайго 85-годдзя бацьку было прыемна гаварыць, што ўсе дзеці жаданыя і Богам даныя.

Кожны з дзяцей непаўторны і цікавы па-свойму. Усе дзеці выбралі розныя прафесіі. Большасць з іх жывуць і працуюць у Бярозе.

Старэйшы сын Віктар жыве ў Расіі, працуе брыгадзірам на Арлоўскім заводзе стальнога пракату.

Сын Сцяпан у 1979 годзе паехаў у Маскву, дзе патрэбны былі рабочыя рукі на будаўніцтве аб'ектаў Алімпіяды, ды так і стаў масквічом,працуе прыватным прадпрымальнікам.

Любоў бацькі да лесу перадалася сярэднім сынам. Станіслаў закончыў Шацкі тэхнікум лясной гаспадаркі. Ён выдатны майстар - рэзчык па дрэве, натхнёна працуе над сваімі адмысловымі вырабамі. Яўгеній - выпускнік Кіеўскай акадэміі лясной гаспадаркі, у вольны час таксама захапляецца разьбой па дрэве.

У сям'і большасць дзяцей любяць маляваць. І нядзіўна, што дачка Раіса з гэтым звязала сваю будучую прафесію. Пасля заканчэння Кобрынскага мастацкага вучылішча працуе ў Бярозе мастаком-афарміцелем рэкламных работ.

Дачка Ірына пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта - мастак-дызайнер у цэнтры пазашкольнай работы гэтага абласнога цэнтра.

Ёсць у сям'і і вельмі рэдкая прафесія - іхтыёлаг. Дачка Марыя закончыла Калінінградскі інстытут рыбнай гаспадаркі. Зараз яна жыве ў Санкт-Пецярбургу, прыватны прадпрымальнік, праца звязана з атрыманай спецыяльнасцю.

Дзякуючы сваім настаўнікам, якія прывілі вясковай дзяўчынцы любоў да школы, а таксама і гена бацькі, які ўсё ў жыцці ахопліваў працай і розумам, дачка Таццяна закончыла школу з залатым медалём, затым філфак БДУ, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. Зараз Таццяна Антонаўна - дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.

Марыя Васільеўна і Антон Сямёнавіч дапамаглі дзецям атрымаць адукацыю, справілі ўсім вяселлі, усіх сыноў урачыста правялі ў армію.

Дзеці працавітыя, выхаваныя, паважаныя і сумленныя людзі, у кожнага з іх свая моцная сям'я. Род Папко папоўніўся 22 таленавітымі і творчымі ўнукамі, ужо падрастаюць і праўнукі. А гэта самае галоўнае багацце і надзея. У радаслоўнага сямейнага дрэва Папко вельмі шырокая крона...