Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.01.2023

Літаратурная гадзіна “Паэт краіны маленства”

20 студзеня, да 80-годдзя Міколы Чарняўскага, беларускага паэта і празаіка, бібліятэкай была праведзена літаратурная гадзіна “Паэт краіны маленства”. У праграме мерапрыемства: кніжная паліца “Як зрабіць вясёлым дзень”, віртуальная кніжная выстава, зробленная бібліятэкарам “Вершы, казкі, гумарэскі”, якая пазнаёміла дзяцей з кнігамі пісьменніка і яго творамі надрукаванымі ў зборніках. Сярод іх - «Дзе лета канчаецца» (1963), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Залатая ніва» (1970), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Каго баіцца зубр?» (1994), «Колькі ў сонейка сяброў!» (2009), «Як зрабіць вясёлым дзень» (2012) і інш. Дзеці зачытвалі вершы, скорагаворкі, адгадвалі загадкі.

Біяграфічная даведка:

     Мікола Чарняўскі –  лаўрэат літаратурных прэмій імя Янкі Маўра і Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. Выдатнік народнай асветы і выдатнік друку Беларусі. Ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёўскага раёна. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, граматай Вярхоўнага Савета БССР, а таксама нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”.