Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Віртуальная экскурсія

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”

Ад прадзедаў спакон вякоў

Нам засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

……………………………

Жыве з ей дум маіх сям’я

І сніць з ей сны нязводныя.

Завецца спадчына мая

Усяго Старонкай Роднаю,-

Пісаў беларускі народны паэт Янка Купала. Старонка Родная – сінявокая Беларусь. Каб добра ведаць яе цяпер, патрэбна зазірнуць у яе гістарычнае мінулае, вывучаць яе культуру і побыт, уявіць, як жылі дзяды нашы прадзеды. Каб любіць сваю родную старонку, патрэбна заўседы памятаць, што мы – беларусы, што жывем на зямлі беларускай, якая корміць і апранае нас, суцяшае і аберагае.

Есць два неразрыўныя паняцці: родная старонка і родная мова. Наша родная мова – мілагучная, ласкавая беларуская мова, мова Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны, якімі ганарыцца ўвесь свет, мова Купалы  і Коласа, Багушэвіча і Багдановіча, Шамякіна, Быкава, Броўкі, Караткевіча, Бураўкіна, Гілевіча… Мы павінны вывучаць сваю родную мову, ведаць і шанаваць яе.

“Калі ласка”, “ручнік”, “раніца”, “дзякую”, “настольнік” “каханне”… Як прыгожа гучаць беларускія словы, якія нельга не любіць.

Наш невялікі музей адчыніўся. Экспанаты, сабраныя вучнямі і настаўнікамі нашай школы, знаемяць наведвальнікаў з побытам, культурай беларусаў – людзей добрай душы і шчырага сэрца.

“Жыта”, “Хлеб”, “Жыцце”. Гэтыя словы, як даўнія часы, цяпер жывуць побач з намі. Хлеб надзенны дае сілу чалавеку для працы, для жыцця. Нашы дзяды і прадзеды самі выпякалі хлеб. У невялікай дзежанцы ставілі рошчыну. У яе дабаўлялі варанай тоўчанай бульбы, каб хлеб быў мяккі і пульхны. Потым цеста ў дзяжы ставілі на цеплую печ на 1-2 гадзіны, каб яно падышло.

І вось печ выпалена. З яе выграбаюць вуголле, попел вымятаюць мокрым венікам. Маці або бабуля абгладжвае рукамі, змочанымі ў вадзе, круглыя боханы. Потым кладзе іх на драўляную лапату, засланую аерам або кляновымі лістамі.

Нарэшце боханы ўсе ў печы, зачыняецца засланка, хлеб пячэцца. А каб не засох і не прыгарэў, гаспадыня наглядае за ім і нават калі-нікалі ліне ў печ з паўкубка вады.

… Надыходзіць урачысты момант. Хлеб дастаюць з печы, кладуць на ільняныя ручнікі, зверху змочваюць вадой і накрываюць ручнікамі. А па хаце плыве прыемны пах свежага хлеба. Пах працы хлебаробаў, якія кармілі і цяпер кормяць нас, якім мы павінны аддаваць нізкі паклон.

Вельмі смачны хлеб, ды яшчэ з маслам. Вось перад намі бойка, у якой даўней білі масла.

Вось перад намі ступа, у якой нашы продкі таўклі крупы.

Ячмень замочвалі з вадой на 2-3 гадзіны, потым ваду злівалі, а зерне таўклі. Сушылі, правейвалі – палалі ў начовачках драўляных. Атрымлівалі ячменныя крупы, якія мы цяпер называем пярлоўкай.

А яшчэ рабілі вельмі смачнае талакно. Авёс парылі ў печы, потым сушылі, малолі на жорнах і прасейвалі на рэшата. Вось і талакно гатова. Толькі замяшаць укрутую на вадзіцы з соллю і есці можна.

Гліняны посуд: збаны, глякі, міскі, кубкі – неабходныя рэчы ў гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако, смятана, твораг, масла, сала топленае…

А вось перад намі лубка. Сплеценая з саломы. Таксама незамянікая служка гаспадару. Які сеяў з яе збожжа на полі, і гаспадыні, якая складвала ў яе яйкі.

Наш наступны раздзел – гэта прылады працы сялянсай хаты ў полі, у лузе.

Ёсць у нас серп, без якога немагчыма было сабраць ураджай. З песнямі-зажынкамі пачыналі маладыя жнейкі працу. І нездарма імі любуюцца ўсе:

На гудзях шчаслівых

Каптанок ружовы,

У руцэ сярпочак,

Зублены, сталевы.

        Каласкі хінуцца

        Перад ёй паклонна,

       Дзівіцца ігруша

       На мяжы зяленай.

А яна- царыцы –

Весела, шчасліва,

Карануе песняй

Залатое жніва.

Але сабраны і звезены снапы на ток. І тут гаспадыню змяняе гаспадар. Ён бярэцца за цэп, якім малацілі жыты, авес, ячмень.

Каса, граблі – прылады працы ў лузе. Дзе касілі травы, сушылі сена, вяршылі стагі.

Пакуль згіне раса, хай засвішча каса,

Няхай вале ў пракосы траву,

Няхай прыйдзе канец на сівец,

                                     на званец,-

Хай пазнаюць усе грамаду.

Прылады працы гаспадара – гэта сякера, малаток, якімі карыстаюцца і ў наш час.

           А вось гаспадыніны прылады працы: прас і качалкі. Прас награваўся вуголлем, якое бралася з печы, прасавалі адзенне святочнае, лепшае. Абудзеннае і бялізну ( у асноўным з ільняной тканіны) разгладжвалі з дапамогай качалак.

           Многа хлопату мела гаспадыня і з мыццем бялізны ў даўнія часы. З попелу варылі шчолак, замочвалі і мылі ў ім бялізну. А потым паласкалі ў рацэ, возеры ці сажалцы.

           Бялізну мылі ў ночвах, якія рабілі з мяккай драўніны – з ліпы.

           Але не толькі хлебам надзенным жыве чалавек, імкнецца ен і да жыцця духоўнага: да ведаў, да прыгажосці. Імкнецца і стварае іх.

Вось перад намі кніга, у якой сабраны матэрыялы, прысвечаныя нашаму славутаму земляку – вялікаму гуманісту, асветніку, першадрукару Францыску Скарыну. Кнігу Скарына назваў крыніцай мудрасці. Тут мы прачытаем і яго мудрыя словы: “…звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнезды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, - так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць”.

           Палымянная любоў да роднага краю, да людзей, імкненне да ведаў, служэнне праз навуку людзям зрабілі памяць аб нашым славутым земляку неўміручай.

           У 2017 (дзве тысячы сямнадцатым годзе) мы адзначалі 500 – годзе (пяцісотгоддзе) беларускага кнігадрукавання. 6 жніўня 1517 года Ф.Скарына выдаў першую кнігу “Псалтыр”. Такім чынам, здзейсніў свій самы вялікі, сапраўдны подзвіг.

           У першай палавіне ХIXст. атрымлівае далейшае жыцце народная творчасць. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, на непасільную працу, беларусы не страцілі пачуцця прыгажосці.

           Вышыўкі на святочным адзенні, ткацтва, вязанне пруткамі, разьба па дрэве, якой упрыгожвалі хатнія рэчы, ліштвы, ганкі, вароты, сведчаць аб высокім мастацкім гусце народа.

Беларускіх майстроў запрашалі нават у Пецярбург і Маскву.

           Матэрыялпм для ткацтва служылі ніткі ільняныя, суконныя. Воўну давалі авечкі. Яе мылі часамі, потым пралі.

           З ільном было клопату больш. Яго ўручную ірвалі, абівалі і слалі, паднімалі, вязалі ў снапкі і сушылі, мялі, трапалі, часалі. І толькі пасля гэтага пралі.

           Вось тут у нас змешчаны некорыя прылады працы.

 

Калаўрот – галоўны старадаўні станок для прадзення нітак, прасніца, верацяно; бёрда – галоўная частка кроснаў, якія з’явіліся на беларусі ў XIII ст.

           Кожная дзяўчына павінна была ўмець прасці і ткаць. Кожная маці марыла аб такой дачушцы-працаўніцы.

Кукавала зязюля

Ў зелёным лесе,

Гадавала матуля

Дачушку Алесю.

Гаманіў бор сасновы

Увечары і ранкі,

Над калыскай ліповай

Пела калыханкі.

-Спі, засні, мая кветка,

Птушкі ўжо заснулі,

Спі, засні, мая кветка

Люлі, люлі, люлі.

Спі, неведай трывагі,

Надыдзе часінка.

На свае ўстанеш ногі,

Мая ты дзяўчынка.

Будзеш кужаль ты прасці,

Будзеш ткаці кросны,

Выглядваць долі, шчасця

У маладыя вёсны                  

           І вырасталі з дзяўчынак таленавітыя працаўніцы-ткачыхі. У ручнікі, настольнікі і посцілкі ўупляталі яны блакіт набёсаў беларускіх, краскі лугоў і лясоў, сінь рэк і азёр.

           Асаблівай яркасцю фарбаў, прыгажосцю і прастатой выканання выдзяляліся суконныя посцілкі. “Ранняя вясёлка – ураджай у тры столкі”, - гаворыць народная прыказка. Вось гэтую вясёлку, а часта побач з ёю і каласкі, адлюстроўвалі ў сваёй працы ткачыхі.

           Ізноў прыходзіла вясна, лета. Восень, прыносілі свае фарбы прыгажосці, дапамагалі ткачыхам ствараць цуды, на якіх можна ўбачыць і васілёк, і рамонак, і ружу, і вяргіню, жоўты гарлачык і белую лілею, дубовы і кляновы лісткі, рабіну і каліну, розных птушак і звяркоў.

Вельмі прыгожымі былі і вышыўкі крыжыкам і гладдзю. Вышывалі, звычайна святочныя ручнікі, сурветкі, адзенне. Гэтае мастацтва дайшло і да нашых дзен.

Сапраўдную славу на ўвесь свет прынеслі Беларусі слуцкія паясы, якія ткаліся з шаўковых срэбных і залатых нітак. ( На жаль, іх мы можам паглядзець толькі на малюнках і ў сталічным музеі).

Гэтыя паясы былі вельмі дарагія і служылі ўбраннем для багатых людзей, але ткалі іх таленавітыя беларускія дзяўчаты. Гэта пра іх шчырую любоў да роднага краю. Пра іх залатыя рукі, пра іх цяжкую долю напісаў Максім Багдановіч:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

Якім бы ні было цяжкім жыцце, але яно не спынялася… Звезены снапы,

скончана малацьба… Наступіла зіма. Працы стала менш. Каб скаратаць доўгія ночы, каб не паліць дарма газы (а яе было мала, ды і вельмі дарагая), збіраліся дзяўчаты і маладыя кабеты на вячоркі ў адну хату. Пралі, жартавалі, спявалі песні аб каханні, аб сваей долі. Прыходзілі і хлопцы. Тут жа ладзілася і вечарынка.

А потым… Далека па зімовых аколіцах разносіліся гукі бомаў:

Ой, мяцеліца, ой, мяцеліца

Пагуляла ды пайшла,

А вяселлейка, а вяселлейка

Едзе з песняй да сяла.

Нараджаліся дзеткі… У хатах падвешвалі калыскі. Прыдумваліся песні

калыханкі. Як бы ні была занята працай матуля, але не было таго дзіцятка, якому б яна не праспявала:

-  Баю, баю, баю…

Не лажыся з краю

Прыйдзе шэранькі ваўчок

І ўкусіць за бачок.

 З калыскі пачыналася для дзіцяці родная мова, на роднай мове шчабятала дзіцятка са сваімі роднымі. На роднай беларускай мове стваралася народная песня, мастацкая літаратура. І мы павінны любіць, берагчы нашу родную беларускую мову – гэты найкаштоўнейшы скарб.