Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.01.2023

Да міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста

     Да міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста ў бібліятэцы з 23.01-28.01 аформлена выстава серыі карцін Міхаіла Андрэевіча Савіцкака “Лічбы на сэрцы”. 

       Свой знакаміты цыкл "Лічбы на сэрцы" Міхаіл Савіцкі стварыў у 1974-1979, 1987 гадах. Гэта аўтабіяграфічная серыя, якая складаецца з 16 карцін. (Савіцкі быў вязнем пад нумарам 32815). У ёй мастак расказвае пра тыя жахі, якія перажывалі ваеннапалонныя ў нямецкіх канцлагерах. Цыкл уключае аўтапартрэт Міхаіла Савіцкага, дзе ён паказаны ў робе зняволенага. Ёсць палатно, прысвечанае жанчынам-вязням, - "Мадонна Біркенау". Карціна "Свабода" паказвае доўгачаканы момант вызвалення. Кожная работа - гэта філасофскае асэнсаванне і яскравае сведчанне злачыннасці канцэнтрацыйнага лагера, фашысцкай тэхналогіі забойства мільёнаў людзей.

         Біяграфічная даведка: 

         Міхаіл Андрэевіч Савіцкі – жывапісец, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР, народны мастак Беларусі. Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (1997). З'яўляўся членам Міжнароднай славянскай акадэміі. Першы сярод дзеячаў нацыянальнай культуры Герой Беларусі.

         Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звенячы Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Юнацтва яго супала з гадамі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўзросце дваццаці гадоў удзельнічаў у баях за Севастопаль. Амаль у самым пачатку вайны апынуўся ў канцлагерах Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. 29 красавіка 1945 года быў вызвалены з канцлагера Дахау амерыканскімі войскамі.

           Мастацкую адукацыю атрымаў пасля вайны. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, затым вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В.І. Сурыкава, які скончыў у 1957 годзе.

           Жыў і працаваў у Мінску. Быў кіраўніком дзяржаўнай установы культуры “Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры”.

            Памёр на 89-м годзе жыцця 8 лістапада 2010 года.