Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.02.2015

Свята роднай мовы

         21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі.

         Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.

         Напярэдадні 21 лютага ў нашай школе адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

         У прызначаны дзень вучняў, настаўнікаў, тэхнічных работнікаў школы віталі на роднай мове юнакі і дзяўчаты 10 і 7 класаў, якія нагадвалі аб свяце, і ўручалі эмблемы мерапрыемства, і запрашалі паўдзельнічаць ў акцыі “ Размаўляй па-беларуску!”

         З любімых вершаў беларускіх пісьменнікаў у друкаваным варыянце была наладжана выстава “ Нашы любімыя беларускія вершы”, дзякуючы якой ўсе вучні школы маглі даведацца, які любімы верш у дырэктара школы, завуча, класнага кіраўніка ці вучня або вучаніцы пэўнага класа. Далей свята было арганізавана такім чынам, што на ўсіх перапынках у фае школы гучала кранальнае беларускае слова, мілагучнае і прыгожае, якое радавала ўсіх удзельнікаў і гледачоў. Школьнікі напоўніцу праявілі свой артыстычны талент: з вялікім задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове, спявалі беларускія песні, паказвалі інсцэніраваныя ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў, а таксама з цікавасцю праглядалі музычныя мультыплікацыйныя фільмы “Будзьма беларусамі!” і “Дзед”.

         Свята адбылося!