Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2016

Урок Багдановіча

Вечна светлы i вечна дужы,
Вечна юны, як наша зямля.
Мы табой ганарымся – і плачам,
Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым.
Нізка голаў схіляю, юнача,
Перад вечным глаголам тваім.
                              У. Караткевіч “Багдановічу”

 

9 снежня 2016 года выдатнаму класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу спаўняецца 125год. Увесь 2016 год можна лічыць юбілейным годам паэта і пачынаць адзначаць рознымі прыгожымі, цікавымі, важнымі мерапрыемствамі.

Для вучняў 8 класа сёння быў праведзены “Урок Багдановіча”, прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Імя Максіма Багдановіча стаіць побач з такімі класікамі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Паводле ацэнкі беларускага літаратуразнаўца, паэта А. Лойкі: "Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык - увогуле ўнікальная, фенаменальная з'ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох." Яго творчая спадчына – істотная часка духоўнай культуры беларускага народа. Вершы, паэмы, апавяданні, пераклады, літаратурна- крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, чарнавыя накіды і пісьмы…