Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2018

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Урачыста адзначыла гэты дзень і Стрыгінская школа. У класах былі праведзены інфармацыйныя хвілінкі “Слова роднае маё!”, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Для старшакласнікаў праведзена педагагічная майстэрня “Слова”. Там гучалі вершы аб роднай мове, прыказкі і прымаўкі, выказванні знакамітых паэтаў і празаікаў. Вучні пісалі свае словы-пажаданні роднаму слову, тлумачылі значэнні розных слоў, пісалі міні-сачыненні пра слова, складалі сінквейны. Для вучняў было праведзена мерапрыемства "Адкрываю нанова беларускае роднае слова...", дзе вучні вучыліся паважліва адносіцца да роднага слова. Для вучняў 5-7 класаў была праведзена алімпіяда "Пазнаю цябе, родная мова".