Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Фотоотчеты по мероприятиям

14.04.2018

Конкурс чтецов на польском языке "Палессе маё дарагое"

В ГУО "Стригинская СШ" 14 апреля прошел конкурс чтецов на польском языке "Полесье мое дорогое".

Палессе. Мы жывём на Палессі. Многія нарадзіліся тут. Радзіма для кожнага вельмі дарагая, вельмі блізкая. І кожны пра сваё Палессе, пра месца, дзе нарадзіўся, дзе жыве, можа сказаць: "Палессе маё дарагое".
Палессе - гэта вельмі вядомы культурна-геаграфічны рэгіён. І, безумоўна, на Палессі жыве шмат таленавітых людзей, якія будуць праз некалькі секунд дэкламаваць вершы.

А яшчэ на Беларусі бягучы год абвешчаны годам малой радзімы.

“Палессе маё дарагое” - так называўся ўжо традыцыйны конкурс чытачоў на польскай мове, які ў гэтым годзе праходзіў 14 красавіка ў Стрыгінскай школе. На конкурсе прысутнічаў віцэ-консул Генеральнага Консульства РП у Брэсце Ежы Грыманоўскі, рэферэнт па консульскіх справах Вольга Кувашова, старшыня Стрыгінскага сельскага выканаўчага камітэта Іван Паўлавіч Крагель, кіраўнік справамі Стрыгінскага сельскага выканаўчага камітэта Жанна Васільеўна Вакуліна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ала Вячаславаўна Мінко. Членамі журы конкурсу былі віцэ-консул Ежы Грыманоўскі, кіраўнік справамі Стрыгінскага сельскага выканаўчага камітэта Жанна Вакуліна, дырэктар школы Людміла Мшар.

На ўрачыстым адкрыцці конкурсу госці і прадстаўнікі адміністрацыі школы танцавалі кракавяк разам з вучнямі школы, якія з’яўляюцца членамі клуба аматараў фальклору “Крынічка”, што дзейнічае пры філіяле №17 Стрыгінскага СДК (мастацкі кіраўнік - Манюк А.К.).

Вучаніцы Стрыгінскай школы, якія вывучаюць польскую мову, Крагель Вольга (10 клас) і Бык Настасся (11 клас) атрымалі дыпломы 3 ступені.

У перапынках, калі журы падводзіла вынікі, вучні ўдзельнічалі ў танцавальных майстар-класах, слухалі вершы па-беларуску ў выкананні Галіны Сямёнаўны Хплімончык, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, якая пэўны час працавала ў Стрыгінскай школе, а таксама Макоўчык Настассі, вучаніцы 6 класа.