Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.11.2019

Конкурс дэкламатарскага майстэрства на беларускай мове "Палессе маё дарагое"

   У суботу 9 лістапада у Стрыгінскай сярэдняй школе адбыўся конкурс дэкламатарскага майстэрства на беларускай мове "Палессе маё дарагое". У конкурсе ўдзельнічалі вучні Стрыгінскай школы, Здзітаўскай школы, а таксама вучні школ Бярозы. Конкурс упрыгожылі музычныя кампазіцыі ў выкананні дуэта з Бярозы ў складзе Эвяліны Шаўчук і Паўла Гарматнага.
Конкурс адбываўся ў дзвюх катэгорыях: 5-7 клас, 8-11 клас.
Кампетэнтнае журы ў складзе паэтэсы Валянціны Дзмітрыеўны Осіпавай, настаўніцы Галіны Сямёнаўны Халімончык, студэнткі ідыпламанткі конкурса дэкламатарскага майстэрства на польскай мове" Палессе маё дарагое"-2019 Ганна Паляк вызначыла пераможцаў:
1 месца - Мікалай Гуд, Ганна Тукач
2 месца - Маргарыта Цішкевіч, Малахава Мілана
3 месца - Макоўчык Настасся, Ківатыцкі Аляксандр
Прыз сімпатый журы атрымала Макоўчык Дзіяна.
Арганізавала і правяла мерапрыемства настаўніца Алена Юр'еўна Казловіч. Вучняў да конкурсу падрыхтавалі настаўніцы Алена Юр'еўна Казловіч і Таццяна Пятроўна Дымша.