Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.03.2022

“Палессе маё дарагое!”

Дэкламатарскі конкурс“Палессе маё дарагое!” прайшоў у Стрыгінскай школе 26 сакавіка.

         Удзельнікі конкурсу дэкламавалі вершы класікаў беларускай літаратуры, а таксама сучасных паэтаў у дзвюх катэгорыях: 2-4 клас, 5-9 клас.

Творчае і кампетэнтнае журы ў складзе паэтэсы, перакладчыцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алёны Папко, студэнткі і дыпламанткі конкурсу дэкламатарскага майстэрства "Палессе маё дарагое!"-2019 Ганны Паляк, выпускніка Стрыгінскай школы, культарганізатара і кіраўніка вакальнай студыі Бярозаўскага ДК Дзмітрыя Заноска вызначыла пераможцаў у кожнай катэгорыі:

Гран-пры – Макоўчык Ангеліна (3 кл.), Бык Арсень (5 кл.)
1 месца – Макоўчык Ксенія (4 кл.), Бык Юлія (6 кл.)
2 месца – Казінец Юлія (2 кл.), Малахава Мілана (8 кл.)

3 месца – Малахава Марыя (2 кл.), Малахаў Максім (9 кл.)

         Арганізавала і правяла мерапрыемства Алена Юр'еўна Казловіч. Вучняў да конкурсу падрыхтавалі Валянціна Мікалаеўна Назаранка, Таццяна Яўгенаўна Крагель, Алла Васільеўна Рабчык, Таццяна Пятроўна Дымша, Таццяна Іванаўна Бык і Алена Юр'еўна Казловіч.

Конкурс праходзіў у школе другі раз. Першая паэтычная імпрэза была ў лістападзе 2019 года.