Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.09.2022

Адзіная інфармацыйная гадзіна "17 верасня - Дзень народнага адзінства"

Адзіная інфармацыйная гадзіна "17 верасня - Дзень народнага адзінства" была праведзена з вучнямі 10-11 класаў у форме адкрытага дыялогу. Старшакласнікі здзейснілі экскурс у гісторыю і ўспомнілі, з нагоды якой падзеі ў мінулым годзе ў Рэспубліцы Беларусь зьявілася новае джяржаўнае свята. Пазнаёміўшыся з прапанаванымі нагляднымі матэрыяламі, кнігамі, фотаздымкамі, юнакі і дзяўчаты прыйшлі да высновы, што нас як нацыю аб'ядноўваюць агульначалавечыя каштоўнасці і адметныя нацыянальныя рысы. Гэта  міласэрнасць і працавітасць, традыцыі і гісторыя, мова і прырода, і шмат чаго яшчэ. Адказнасць кожнага наступнага пакалення - не згубіць тую нітачку, якая звязвае з папярэднімі. У якасці рэфлексіі ў канцы мерапрыемства вучням было прапанавана скласці пазл "Наша Беларусь" і атрымаць асалоду ад вялікай разнастайнасці жывёлтнага і расліннага свету сінявокай Беларусі.